парыць

тлумачэнне слова:

  па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незакончанае трыванне
    1. што. Варыць што-н. у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары. Маці капала на яду нейкае карэнне, таўкла, малола ў жорнах, парыла, варыла — уся сям'я глытала. Бядуля. — Во, гароху нашчыпаў, — паказваю адтапыраную кашулю, — у чыгунчыку будзем парыць. Бялевіч.
    2. што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.). Парыць бочку. ▪ [Ігнась] нагнуўся і абмацаў кучу камення. Іх падрыхтавалі на зіму парыць бялізну. Чарнышэвіч. // Праграваць парай, гарачай вадой з лячэбнымі мэтамі. Парыць ногі.
    3. Апякаць, прыпякаць (пра што-н. вельмі нагрэтае). Нагрэтыя, як у печы, тратуарныя пліты парылі ногі. Гартны.
    4. каго. размоўнае слова Вельмі цёпла апранаць. [Бацька:] — Што ў цябе за любоў да малых, — дзікая нейкая! Парыш, парыш іх .., а пасля — абы трошкі на холад, дык і гатова. Брыль.
    5. што. Кіпяціць (пра малако). Паверыла старая. Прывезла малако і парыць пачала, Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан. // Заліваць кіпнем (зёлкі, траву і пад.) для атрымання адвару.
    6. каго. Мыць у лазні з парай. Толькі што.. [Алеся] з гадзіну парылі ў самай гарачай пары, хвасталі венікам і аблівалі мятнай вадою. Караткевіч.
    7. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Біць, лупцаваць.
    8. безасабовая форма Пра вельмі гарачае вільготнае надвор'е. Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі. Грахоўскі. На другі дзень пад поўдзень стала вельмі парыць. Мележ.
    9. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла. Было душна, парыла зямля, шчодра напоеная ўчарашнім дажджом. Шамякін.
    •••
    Парыць зямлю (косці) — не жыць, ляжаць у магіле.
  пары́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; закончанае трыванне, што.
    1. Зрыць усё, многае (пра жывёл).
    2. і без дапаўнення Рыць некаторы час.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com