парэзаць

тлумачэнне слова:

  парэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Параніць чым-н. вострым, абрэзаць. Адной рукой і галавой .. [Таццяна] ударыла ў раму, выбіла яе і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі. Шамякін. — Кінь гэтае шкло, твар парэжаш. — Дзяўчынка прытуліла шкло да грудзей. Чорны.
    2. Нарэзаць, разрэзаць на часткі. Парэзаць хлеб. ▪ [Настаўніца] пароўну падзяляла цукеркі на ўсіх, парэзала торг на роўныя часткі, пачала наліваць чай. Няхай. // пераноснае значэнне Падзяліць, раздзяліць. Да апошняй ніткі абабраў ён [пан] вёску, Нават луг парэзаў, злыдзень, на палоскі, Каб садраць з прыгонных большыя аброкі. Бажко. // Папілаваць. [Грачова:] — З шафёрам Парэмчыкам цэлую машыну дроў яму парэзала. І ўсім у двары па ваду, дурненькая, бегае... Ракітны.
    3. Зарэзаць, забіць усё, многае або ўсіх, многіх. Напрадвесні прыйшлі немцы. Хлеб увесь з магазінаў і свірнаў забралі, скаціну парэзалі. Жычка.
    4. пераноснае значэнне Спаласаваць, зрэзаць, змаршчыніць. Відзён і калючы дрот белых, а за ім тры лініі акопаў парэзалі зямлю. Барашка. Ён быў немалады ўжо, гэты касманаўт — глыбокія маршчыны парэзалі твар і лоб. Шыцік.
    5. пераноснае значэнне Намнога, у многіх месцах скараціць (пра артыкул, нарыс і пад.). Аднак што атрымалася? У другой карэктуры нарыс нехта — пакрамсаў і парэзаў. Нават не толькі парэзаў. Усе першыя абзацы... выкінуты. Грамовіч.
    6. і без дапаўнення Рэзаць некаторы час.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com