паспяшацца

тлумачэнне слова:

  паспяшацца, -аюся, -аешся, -аецца; закончанае трыванне
    Пастарацца зрабіць што-н. хутчэй. — Касіць, хлопцы, касіць, — а не кірмашы спраўляць, — казаў Мікіта Рыла, — на пагодзе стала, трэба паспяшацца... Чарот. Юра паспрабаваў маляваць зайцоў, але выходзілі яны дужа падобныя на катоў, і ён паспяшаўся замазаць іх. Бураўкін. // Хутка пайсці. Прачнуўся Дзяніс досвіткам, сабраў у чамадан дарожныя рэчы, паклаў грошы ў кішэню і паспяшаўся на вакзал. Гроднеў. [Васіль Пятровіч] паспяшаўся ў вестыбюль, які поўніўся ўжо галасамі. Карпаў. // Зрабіць што-н. паспешліва, неабдумана; пагарачыцца. Я два разы страляў па зайцу.. Першы раз паспяшаўся і бабахнуў здалёк. Ляўданскі. [Вадзім:] — Ну, выйшаў я з дому, азірнуўся і падумаў, што назад ужо халасцяком не вярнуся. І ад такой думкі неяк не па сабе стала. І, шчыра сказаць, завагаўся. Думаю, паспяшаўся. Гаўрылкін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com