пасыпаць

тлумачэнне слова:

  пасы́паць, -сы́плю, -сы́плеш, -сы́пле; закончанае трыванне
    1. што і чаго. Насыпаць, раскідаць дзе-н. нейкую колькасць чаго-н. Насыпаць зерня птушкам. Пасыпаць гароху на стол. ▪ Лявон Муравейка асцярожна выцягнуў кацялок з агню, памачыў у кіпені сухар, пасыпаў на яго солі і, адкусіўшы, аж крактануў ад прыемнасці. Шчарбатаў.
    2. што чым. Пакрыць, усеяць чым-н. сыпкім, дробным якую-н. паверхню. Пасыпаць дарожку жоўтым пясочкам. ▪ Заслала [Зося] стол, высыпала на самую яго сярэдзіну бульбу і пасыпала сушаным кропам. Дуброўскі. Малады выняў мяса, пачысціў яго, пасыпаў соллю і са смакам пачаў есці. Маўр.
    3. размоўнае слова Пачаць падаць, ісці; пайсці (пра снег, дождж і пад.). Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Колас. Глуха шумяць дрэвы. Раптам пасыпаў дробны, цёплы дождж. Мыслівец.
    4. што або чым. размоўнае слова Пачаць хутка гаварыць што-н. Падмігнулі ім дзяўчаты І пасыпалі ў адказ: — Годзе бавіцца, салдаты, — Пачынаць зажынкі час! Калачынскі.
    5. размоўнае слова Хутка пайсці, пабегчы (пра многіх). Пачуўшы званок, вучні з усіх куткоў насыпалі ў клас. Кулакоўскі. І не паспеў .. [дзед Мікалай] пераступіць парог хаты, як следам адзін за адным насыпалі мужчыны з усяго канца вёскі. Якімовіч.
  пасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
    незакончанае трыванне да пасы́паць (у 1, 2 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com