перабегчы

тлумачэнне слова:

  перабегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце, -бягуць; прошлы час перабег, -ла; загадны лад перабяжы; закончанае трыванне
    1. Перамясціцца бягом з аднаго месца ў другое, куды-н. Перабегчы ў кусты. ▪ Мы перачакалі ў канаве, перабеглі далей, да лесу, і там трохі аддыхаліся. Лось. Ад гумна да хлява мігнуўся, перабег, прыгнуўшыся, нехта чужы. Брыль. // пераноснае значэнне размоўнае слова Перавесціся, паступіць на другое месца працы, вучобы і пад. — Можа, на другі завод перабег? — разважна спытаў Піліп. — Наўрад, — усумніўся Васіль. — Хутчэй за ўсё махнуў дадому. Кулакоўскі.
    2. што і праз (цераз) што. Прабегчы цераз што-н., на процілеглы бок чаго-н. Салдат перабег дарогу, скочыў праз канаву і, спатыкаючыся, накульгваючы, бег уздоўж руч[ая] ў глыб лесу. Лынькоў. [Сабака і Ліпка] перабеглі шашу, апынуліся на вузкай, абсаджанай дрэўцамі дарозе. Брыль. А калі пачало змяркацца, [Кірык] крадучыся абышоў па канаве сад, перабег цераз агарод і вярнуўся дадому. Ляўданскі.
    3. пераноснае значэнне Перайсці на бок праціўніка; перайсці ў стан іншага лагера, групоўкі і пад. Баннік вырашыў так, што паліцыя — не так ужо і страшна: ён возьме зброю ў рукі і адразу перабяжыць да партызан. Федасеенка.
    4. што і без дапаўнення Забегчы далей, чым патрэбна. Перабегчы лішняе.
    5. пераноснае значэнне Пралегчы, працягнуцца (пра дарогу, выцягнутую паласой прастору). Дарога па ўскрайку сяла Праз Плёсы мае перабегла І ў сэрцы тваім пралягла. Аўрамчык.
    •••
    Перабегчы дарогу каму тое, што і перайсці дарогу каму (глядзі перайсці).
    (Чорная) кошка перабегла паміж кім глядзі кошка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com