перарасці

тлумачэнне слова:

  перарасці, -сту, -сцеш, -сце; -сцём, -сцяце, -стуць; прошлы час перарос, -расла, -ло; загадны лад перарасці; закончанае трыванне
    1. каго-што. Абагнаць ростам, стаць вышэй за каго-, што-н. Сын перарос бацьку. ▪ Міколе дваццаць чацвёрты год. Хлопец узмужнеў, перарос і мяне. Брыль. Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос. Прыказка. // пераноснае значэнне Перасягнуць каго-н. у разумовых, маральных адносінах; стаць больш змястоўным. Вучань перарос свайго настаўніка. ▪ [Высоцкі:] Дык жа ён [брыгадзір] жыве ўчарашнім днём. Радавыя калгаснікі яго перараслі. Гурскі. // пераноснае значэнне Стаць больш важным, больш значным за што-н.; пераўзысці што-н. І дом не астыў яшчэ, пахне смалой, І печ глеўкаватая трошкі, А стол навасельны нібы перарос Сваю непасрэдную ролю. Бялевіч. Дэмабілізаваўшыся, у МТС Андрэй не вярнуўся. Яму здавалася, што ён перарос яе. Шахавец.
    2. Выйсці з узросту, устаноўленага, вызначанага для чаго-н. Для дзіцячага сада хлапчук перарос. ▪ А што замінае [атрымаць вышэйшую адукацыю], — здзівіўся Варановіч. — Позна, перарос. Час мне ўжо дваццаць тосты гадок горне, а за спіною і людскіх трох класаў не наскрабеш... — горасна ўздыхнуў Шлык. Дуброўскі.
    3. у што. Развіваючыся, ператварыцца, перайсці ў што-н. Стачкі перараслі ў паўстанне. Гоман перарос у крык. ▪ З'явіліся новыя партызанскія атрады, групы, некаторыя атрады перараслі ў брыгады. Казлоў. Напружанасць абставін павялічвалася, пагражаючы перарасці ў буру. Гурскі. Спачатку размова была бяскрыўдная, але хутка перарасла ў спрэчку. Філімонаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com