пераслаць

тлумачэнне слова:

  пераслаць1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; прошлы час пераслаў, -слала; загадны лад перашлі; закончанае трыванне, каго-што.
    Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго-н., кім або з кім-н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.
  пераслаць2, -сцялю, -сцелеш, -сцеле; прошлы час пераслаў, -слала; загадны лад перасцялі; закончанае трыванне, што.
    1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.
    2. Аддзяліць чым-н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com