ператрэсці

тлумачэнне слова:

  ператрэсці, -трасу, -трасеш, -трасе; -трасём, -трасяце; прошлы час ператрос, -трэсла і -трасла, -трэсла і -трасло; закончанае трыванне
    1. што. Трасучы, ачысціць (ад пылу, гразі і пад.) усё, многае. Ператрэсці палавікі.
    2. што. Змяшаць, трасучы. Ператрэсці сена з саломай.
    3. што. Трасучы, перабраць, перагледзець што-н. (звычайна шукаючы што-н.). [Пятрусь] некалькі раз ператрос усе свае кішэні, — ключык як у ваду кануў. Арабей. // пераноснае значэнне размоўнае слова Перабраць у памяці, успомніць што-н. Любіць стары пагаварыць, ператрэсці ў памяці мінулае. Лынькоў.
    4. размоўнае слова Зрабіць перагляд з мэтай замены, перабудовы чаго-н.; перасыпаць. Будаўнічая брыгада калгаса ператрэсла Сцяпанаву хату, перасыпала. Пянкрат. А сам [Андрэй] пайшоў на апошнюю вайну і ўжо ніколі не вернецца, каб, скажам, абсадзіць хату ці ператрэсці хлеў. Сіпакоў.
    5. каго. размоўнае слова Усхваляваць, устрывожыць да ўзбуджана-нервовага, хваравітага стану.
    6. каго-што. Зрабіць вобыск. На вакзале сышчыкі затрымалі.. гімназістаў і ператрэслі іх чамаданы... С. Александровіч. Жаўнеры ператрэслі кожную хату, аблазілі ўсе вышкі і хлявы. Шахавец.
    7. безасабовая форма Скончыць, перастаць трэсці. Хворага ператрэсла.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com