перацягнуць

тлумачэнне слова:

  перацягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; закончанае трыванне
    1. каго-што. Цягнучы, перамясціць з аднаго месца ў другое або цераз што-н. Перацягнуць гарматы на новыя пазіцыі. Перацягнуць канапу ў другі пакой. ▪ Лодку [хлопцы] перацягнулі цераз дарогу каля моста без асаблівай цяжкасці. Брыль. // размоўнае слова Перавезці, перанесці ўсё, многае. [Тарэнта:] — За зіму лес перацягну, а з вясны, як адсеюся, пачну зруб ставіць. Галавач.
    2. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Угаварыць або прымусіць перайсці ці пераехаць куды-н.; пераманіць на чый-н. бок. Перацягнуць сябра з цэха ў лабараторыю. ▪ [Вэня:] — Памятаеце, як я ўспомніў пра вас і перацягнуў вас з мястэчка сюды? Чорны. Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе. Зарэцкі. Адам Некраш перацягнуў на бок партызан батальённага ўрача, немца Ганса (прозвішча не памятаю). Дзенісевіч.
    3. пераноснае значэнне; каго-што. размоўнае слова Паступова выкрадаючы, прысвоіць сабе ўсё, многае. Перацягнуць да сябе чужое дабро. ▪ — Бач, які ты сквапны, гатоў усё калгаснае перацягнуць сабе. Федасеенка.
    4. што. спецыяльны тэрмін Перанесці частку набору з адной старонкі на другую.
    5. што. Працягнуць што-н. далей, чым трэба. Перацягнуць лінію.
    6. што. Апусціцца ніжэй пад уздзеяннем большага цяжару; пераважыць. Адна шаля перацягнула другую. ▪ Банжын думае раму партала, на якой будзе стаяць і вежа, і электраматоры, падняць наверх у гатовым выглядзе. А пад'ёмнік.. абавязкова перакуліцца. Рама цяжэйшая — перацягне. Шыцік. // пераноснае значэнне Дабіцца перавагі над кім-, чым-н., аказацца больш важкім, значным. Набытая мазалём капейка перацягне лёгкі рубель.
    7. каго. Аказацца мацнейшым у спаборніцтве, пры якім праціўнікі цягнуць што-н. у розныя бакі.
    8. каго-што. Вельмі туга перавязаць, сцягнуць чым-н. Надзя адарвала яшчэ шкумат ад сваёй кашулі, перацягнула рану, уссунула валёнак. Бураўкін.
    9. што. Нацягнуць што-н. тужэй або яшчэ раз. Перацягнуць шыны на колах. Перацягнуць канапу.
    10. чым. размоўнае слова Балюча ўдарыць чым-н. гнуткім; хвоснуць. Перацягнуць па спіне бізуном. ▪ Яўхім роў так, нібы яго рэзалі. — Уставай, гад, бо лейцамі перацягну! Чарнышэвіч.
    11. што. Перарабіць, нерашыць (пра скураны абутак). Перацягнуць боты.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com