планаваць

тлумачэнне слова:

  планаваць, -ную, -нуеш, -нуе; незакончанае трыванне, што.
    1. Складаць план, праект якога-н. збудавання. Планаваць будынак школы.
    2. Размячаць месца пад што-н. згодна з планам. [Архітэктар] плануе адразу цэлы горад: вуліцы, плошчы, праспекты. Лужанін. Калгас будаваў новыя хаты. Леапольд Гушка пільным вокам спрактыкаванага гаспадара сам планаваў месца. Чорны.
    3. Складаць план развіцця, ажыццяўлення чаго-н.; уключаць у план развіцця чаго-н. Планаваць вытворчасць тавараў шырокага ўжытку. ▪ Плануе калгас свой гадавы прыбытак — на першым месцы ў яго сад. Ракітны.
    4. Мець намер, разлічваць зрабіць што-н., меркаваць. Планаваць экскурсію. ▪ Планавалі на сёння пайсці ў кіно. А замест гэтага мы ўсе ўтраіх працавалі на гародзе Раманюка. Савіцкі. Ужо з першага курса Ваня планаваў, як ён ўладкуецца на работу пасля заканчэння тэхнікума. Новікаў. Міхей планаваў так. Скончыць сын дзесяцігодку і паступіць у інстытут. Ермаловіч.
    5. без дапаўнення размоўнае слова Займацца планаваннем. [Жанчына:] — Хто ў вас там плануе, Лявон Ігнатавіч, хто распараджаецца? Хадкевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com