племя

тлумачэнне слова:

  племя, племя і племені, давальны склон племю і племені, вінавальны склон племя, творны склон племем і племенем, месны склон (аб) племі і племені; множны лік плямёны, плямён і плямёнаў; ніякі род
    1. Аб'яднанне некалькіх родаў у дакласавым грамадстве, звязаных агульнасцю мовы і тэрыторыі.
    2. Група народнасцей, звязаная агульным паходжаннем і блізкасцю мовы. Перад тым, як распачаць дэбаты па дакладу лорда, трэба было выслухаць гэтага чалавека, прадстаўніка афрыканскага племені з Танганьікі. Лынькоў.
    3. устарэлае слова, устарэлы выраз Пакаленне, патомства, род. — Маё шанаванне маладому племені, — усміхаецца Палянскі. «Звязда».
    4. толькі адзіночны лік размоўнае слова Група людзей, аб'яднаных агульнымі прыкметамі, прыналежнасцю да пэўнага сацыяльнага асяроддзя. Я не магу адплыць у шлях далёкі, Пакуль душой не прынаду ізноў Да тых крыніц, да тых святых вытокаў, Што успаілі племя змагароў. Панчанка. Я твайго неспакойнага племені, Партыя. Бураўкін. // Аб жывёле, птушках, аб'яднаных якой-н. агульнай прыкметай. Племя вераб'інае! Ты знаеш І зімой таксама хараство. Броўка.
    •••
    Арлінае племя — пра гордых і смелых людзей.
    На племя — для атрымання патомства.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com