пра

тлумачэнне слова:

  пра, прыназоўнік з В.
    Спалучэнне з прыназоўнікам «пра» выражае аб'ектныя адносіны; ужываецца пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця. Падрабязна распытвала Ульяна пра Арыніну службу, жыццё, заработак, пра выхадныя дні. Колас. Спяваў на сцэне млява Ленскі Пра залатыя дні вясны. Панчанка. Сябры, успомнім пра сяброў, Пра тых, што не прыйшлі. Броўка. Вось пайшлі .. [людзі] спаць і панеслі з сабою руплівасць пра заўтра. Скрыган. // У загалоўках — для ўказання на тэму, аб чым гаворыцца ў апавяданні, главе, раздзеле і пад. Пра час і пра сябе. ▪ Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў. Лынькоў.
    •••
    Ні за што ні пра што — зусім без падстаў, без прычыны. [Даніла:] Вось ні за што ні пра што пахавалі чалавека. А ён, можа, цяпер у дарозе — Чырвоную Армію вядзе. Крапіва. І собіла ж, каб гэткае ліха ні за што ні пра што звалілася на маю галаву? Купала.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com