прабіць

тлумачэнне слова:

  прабіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; прошлы час прабіў, -біла; загадны лад прабі; закончанае трыванне
    1. што. Ударамі праламаць што-н.; прадзіравіць. На ямах дол. Страха бы здзьмута, Сцяну ў хляве прабіў снарад. Колас. // Ударамі або іншым спосабам зрабіць (дзірку, прабоіну). У бляшанцы з-пад кансерваў прабіў збоку тры дзіркі. Грамовіч. // Прайсці праз што-н. з сілай, парушаючы цэласнасць чаго-н. Вады паясок Пад сонцам іскрыцца, Прабіла пясок Ля ўзгорка крыніца. Нядзведскі. // Пранікнуць, прасачыцца праз што-н. Сонца не магло прабіць шчыльную заслону. Савіцкі. // спецыяльны тэрмін Прайсці, распрацаваць участак пароды.
    2. што. размоўнае слова Пракласці (дарогу, сцежку і пад.). Вазьму пілу, вазьму сякеру І ў пушчы шлях сабе праб'ю. Гурло.
    3. што. Ударам накіраваць што-н. куды-н. Прабіць мяч.
    4. Утварыць гук, адбіць удары. Райкомаўскі гадзіннік на сцяне паволі, не спяшаючыся, прабіў адзінаццаць. Пестрак. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне На каланчы прабіла шэсць гадзін, а Зачэпы ўсё не было. Асіпенка.
    •••
    Гарматай не праб'еш — а) пра ўпартага чалавека, якога нельга пераканаць; б) пра вялікую колькасць, збор народу.
    Ілбом сцяны не праб'еш — пра марныя намаганні дасягнуць чаго-н.
    Прабіць сабе дарогу — дасягнуць поспеху.
    Час прабіў глядзі час.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com