прабрацца

тлумачэнне слова:

  прабрацца, -бяруся, -бярэшся, -бярэцца; -бяромся, -берацеся; прошлы час прабраўся, -бралася; загадны лад прабярыся; закончанае трыванне
    1. З цяжкасцю прайсці куды-н., да чаго-н. Яловыя лапы так моцна перапляталіся, што праз іх цяжка было прабрацца. Лынькоў. Паходня, асцярожна ступаючы між клункамі, прабраўся ў глыб вагона да незанятага акна. Хадкевіч. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне У цэнтры Еўропы да ўлады прабралася самая шалёная рэакцыя — нямецкія фашысты на чале з Гітлерам. Ліс.
    2. Прайсці тайком, пракрасціся. Разведка і сапёры прабраліся ў размяшчэнне праціўніка ўдала, без аднаго стрэлу. Мележ. [Сяміздраў] узяў дубальтоўку і, крадучыся загуменнем, прабраўся да хаты, дзе праходзіў сход. Шчарбатаў. // пераноснае значэнне Падманам пранікнуць у якую-н. арганізацыю. [Палкоўнік:] — Скажу адно. Вось чалавек прадаў сваю радзіму і народ. Мы ведаем, што ў маладосці ён гуляў у бандах Зялёнага. Потым нават у партыю прабраўся, каб схаваць сваё чорнае нутро. Няхай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com