правіла

тлумачэнне слова:

  правіла, -а, ніякі род
    1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы. Шыловіч.
    2. звычайна множны лік (правілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі.
    3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам. Шамякін. У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам. Навуменка.
    •••
    Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю.
    Па ўсіх правілах — так, як трэба.
    Па ўсіх правілах мастацтва (часцей у іранічным сэнсе) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго-н.
    Узяць за правіла глядзі узяць.
    Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com