правы

тлумачэнне слова:

  правы1, -ая, -ае.
    1. Размешчаны з таго боку, які з'яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся. Паслядовіч. Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса. Корбан. Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць. Бядуля.
    2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя. // (у значэнне назоўнік правыя, -ых). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў. «Звязда».
  правы2, -ая, -ае.
    1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.
    2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг! Панчанка.
    3. часцей кароткая форма (праў, права). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект. Самуйлёнак. — Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму. Кулакоўскі.
    •••
    Правая рука чыя глядзі рука.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com