прагнаць

тлумачэнне слова:

  прагнаць, -ганю, -гоніш, -гоніць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Прымусіць пайсці адкуль-н. [Лабановіч] помніць спатканне з незнаёмаю жанчынаю, што ішла да яго, а ён прагнаў яе. Колас. Стары таксама падняўся.., без патрэбы паправіў на стале бялюткі абрус, прагнаў з лавы ката. Васілевіч. // Вызваліць прымусова ад выканання якіх-н. абавязкаў. [Антаніна Пятроўна:] 3 завода цябе прагналі, і тут я вінавата. Крапіва. // Прымусіць адступіць (ворага, непрыяцеля). Калі ж прагонім чужаземца, Калі пакінем мы лясы, Случчанка гладзіць зноў красёнцы Ткаць залатыя паясы. Астрэйка.
    2. каго-што. Гонячы, прымусіць рухацца ў якім-н. напрамку праз што-н., побач з чым-н. і пад. Па цэнтральнай вуліцы прагналі некалькі чалавек палонных немцаў. Гурскі. — Я табе памагу прагнаць [кароў] паўз грэчку, — сказаў Скуратовіч. Чорны. // Накіроўваючы куды-н., правесці. Прагнаць плыты.
    3. пераноснае значэнне; што. Прымусіць знікнуць; рассеяць, спыніць, пазбавіцца чаго-н. Думкі зусім прагналі сон. [Якаў] адчыніў свіран і сеў на парозе. Чарнышэвіч. Пачуўся недзе далёка-далёка плач трубы пастуха. Гэты знаёмы і блізкі сэрцу гук прагнаў усе змрочныя думкі. Чарот.
    4. што і без дапаўнення Вельмі хутка праехаць, прабегчы якую-н. адлегласць.
    5. што. Хутка рухаючыся або накіроўваючы рух чаго-н., утварыць пракос, разору і пад. Прагнаць пракос. Прагнаць разору.
    6. пераноснае значэнне; што. размоўнае слова Напіцца; наталіць. [Пор] піў і ўсё ніяк не мог прагнаць смагу. Шамякін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com