праз

тлумачэнне слова:

  праз, прыназоўнік з В.
    Спалучэнне з прыназоўнікам «праз» выражае:
      Прасторавыя адносіны
    1. Ужываецца пры назвах прадмета, асяроддзя, прасторы, цераз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае. Глядзець праз акно. ▪ Праз вароты, праз тыя Уз'ехала елка на двор. Куляшоў. Праз дзіравы дах свіцілася зорнае неба. Чорны. А потым — зярняты ў зямлі Напоўняцца сілы вялізнай, Праз чорныя грудзі праб'юцца, Каб моцна пад сонцам Стаяць. Броўка. // Ужываецца пры ўказанні на адлегласць, якая пераадольваецца. Полька разгубіўся: праз квартал ім трэба разыходзіцца — Надзі направа, а маме налева — к самай Дзвіне. Грахоўскі. Яшчэ праз некалькі кіламетраў Андрэй убачыў такі цянёк, што мінуць яго было амаль немагчыма. Кулакоўскі. // Ужываецца пры ўказанні на акалічнасці, з'явы, падзеі, якія пераадольваюцца. Праз дажджы ляцяць, праз буры, быццам тыя галубкі, не залежацца на пошце нецярплівыя радкі. Куляшоў. Прабіцца праз рачны туман Патрэбна плытагонам... Кляўко. Праз пекла, праз люты боль Я б поўз, раздзіраючы рукі ў кроў, Праз смерць я б ішоў да сваёй зямлі. Кірэенка. // Паказвае на паўтарэнне чаго-н. на тых або іншых прамежках прасторы. Як чаруюць і вабяць да сябе акуратненька і клапатліва пастаўленыя праз пэўную адлегласць лаўкі каля дарогі! Колас.
    2. Ужываецца пры абазначэнні месца або прадмета і інш., паверх якіх накіравана дзеянне, рух. [Дзед Талаш] надзеў праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе. Колас. Алёшка праз верх акуляраў зірнуў на.. [Кольку] доўгім дакорлівым поглядам. Грахоўскі.
      Часавыя адносіны
    3. Ужываецца пры ўказанні на адрэзак часу, на тэрмін, пасля якога што-н. адбываецца або наступае. [Леў Раманавіч:] — Праз пяць год мы здолеем.. ператварыць усе малаўраджайныя сенакосы і пашы ў культурныя палі. Асіпенка. Праз месяц з дапамогай шэфаў Васіль набыў для калгаса трохтонку. Шамякін. // Паказвае на паўтарэнне чаго-н. у тыя або іншыя прамежкі часу. — Аўтобусы ідуць праз кожныя дзесяць хвілін. Грахоўскі. [Птушка] падавала свой голас не часцей, як праз паўгадзіны кожны раз. Чорны.
    4. Ужываецца пры ўказанні на адрэзак часу, на працягу якога што-н. існуе ці адбываецца. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп'ёўскім паветрам. Чорны. Тою восенню рабочы Па краіне ўсёй паўстаў, Тою восенню праз ночы Мудры Ленін працаваў. Броўка.
      Аб'ектныя адносіны
    5. Ужываецца пры ўказанні на асобу або прадмет, з дапамогай якіх, пры пасрэдніцтве якіх што-н. адбываецца. Пакуль гітлераўцы не пачалі абіраць нашы вёскі падрад, пагалоўна, — яны спрабавалі ўладжвацца спакайней: смактаць з народа пот і кроў праз сваіх памагатых. Брыль. І хоць твор гэты друкавацца не можа, аднак праз яго можна зацікавіцца аўтарам. Чорны. // Паказвае на выкарыстанне чаго-н., якога-н. спосабу. Пісаць праз злучок. ▪ — Насілу праз суд свайго дамагліся... Галавач.
      Прычынныя адносіны
    6. Ужываецца пры ўказанні на таго, хто з'яўляецца віноўнікам, прычынай чаго-н. — Я два разы гарэў — усё праз суседз[яў] — два разы будаваўся. Брыль.
    7. Ужываецца для ўказання на прычыну чаго-н. Значна пазней прыйшла горкая думка, што вось і яшчэ адзін талент, праз беднасць і цемру, не стаў вядомы мільёнам людзей. Брыль. Пазняк, можа, праз свой узрост, а можа, і проста ад прыроды, быў больш павольны, нетаропка разважлівы. Шахавец. — Бабка! А твой Міхалка мог бы і памерці праз гэта? — Гэ, панічыку мілы: чуць-чуць не памёр! Насілу, насілу адхаялі! — І падумаць толькі: праз якое глупства можа памерці чалавек! Колас.
      Акалічнасныя адносіны
    8. Ужываецца для ўказання на акалічнасці, якія суправаджаюць якое-н. дзеянне. Усміхнуцца праз слёзы. ▪ — А мне, думаеш... не шкада? — насілу выгаварыў.. [Якуб] праз плач. Крапіва. І мроіцца яму [рыбаку], нібы праз сон, Як ён спаймаў асілка-акуня. Броўка.
    9. (у спалучэнні з назоўнік «мера», «сіла», «край» і інш.). Ужываецца пры абазначэнні перабольшання чаго-н. (нормы, меры). [Люда] палівала з вялікай меднай конаўкі,.. а Толя праз меру доўга пырхаў і ўсё прасіў ліць цэлай конаўкай на галаву. Брыль. Усе надзеі за апошнія некалькі месяцаў, усе.. думкі [Зоські] раптам у адну ноч перарваліся, нібы праз меру нацягнутая струна. Бядуля. Ёй [Марыне] сумна ў хаце і няміла, І жаласць плёскае праз край. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Мілы, што табе прыгатаваць на сняданак? Ёсць ёгурт, тварог, можна мюслі з малаком. — Давай ёгурт, тварог, мюслі. І што-небудзь пажэрці.