пракапаць

тлумачэнне слова:

  прака́паць, -ае; закончанае трыванне
    Прайсці, упасці каплямі. А яна [ралля] дымілася абапал Першым парам, першай цеплынёй Ад дажджу, Што толькі што пракапаў Па-над красавіцкаю зямлёй. Астрэйка.
  пракапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; закончанае трыванне, што.
    1. Капаючы, правесці, пракласці што-н. Канаву к рэчцы пракапалі, А простай кладкі не паклалі. Муравейка. Траншэі, якія пракапаў [экскаватаршчык Славецкі], калі б скласці ў адно, выцягнуліся б, пэўна, ад сівой Балтыкі да Ціхага акіяна. Мыслівец.
    2. Капаючы, прайсці наскрозь. Пракапаць гару.
    3. Капаючы, утварыць паглыбленне. Партызаны пракапалі неглыбокую ямку і аблажылі яе камен[нем]. Якімовіч. Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлю і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе. Колас.
    4. і без дапаўнення Капаць некаторы час. Пракапаць цэлы дзень.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com