апошні

тлумачэнне слова:

  апошні, -яя, -яе.
    1. Які знаходзіцца на самым канцы чаргі, шэрагу падобных прадметаў, з'яў. На апошняй платформе, хутаючыся ў каўнер кажуха, стаяў вартавы. Мележ. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч. Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку. Прыказка. // Перадсмяротны. [Зарэччы:] Сябры, таварышы мае, Мой час апошні настае. Бачыла.
    2. Адзіны, астатні. І мы не раз з табою ў бітвах Сухар апошні раздзяляла. Прыходзька. // Які падыходзіць к канцу, канчаецца. Сабраўшы апошнія сілы, плюнуў Васіль проста ў вочы палкоўніку. Лынькоў. // у значэнне назоўнік апошняе, -яга, ніякі род Тое адзінае, што засталося. [Туляга:] [Гарлахвацкі] шчыры, душэўны. Гатоў з чалавекам апошнім падзяліцца. Крапіва.
    3. Які адбыўся непасрэдна перад чым-н. Але гэта былі не апошнія словы развітання. Янкоўскі. // Які толькі што з'явіўся, самы новы. Апошнія паведамленне Апошняе дасягненне тэхнікі. Апошняя мода. ▪ Праходзяць суседзі і ціха пытаюцца Пра Дон і Растоў, пра навіны апошнія. Панчанка. Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі. // Які толькі што мінуў (пра тэрмін, час). Гэта вада фактычна і была.. адзінай ежай [Мірона і Віктара] за апошнія суткі. Маўр.
    4. Канчатковы, рашаючы, заключны. Апошняя цана. Апошняе слова. ▪ Ведаю — страт яшчэ будзе нямала І ў пераможным апошнім баі. Танк.
    5. Вышэйшы, крайні. Апошні сродак. ▪ Міхалка заўважыў, што бацька гатоў быў пайсці на самую апошнюю сваю прыніжанасць, абы накарміць сваіх дзяцей. Чорны.
    6. Самы нязначны з усіх падобных; дрэнны. [Байсак:] — Калі я п'ю, я не чалавек тады, я апошняя жывёліна, без волі, без розуму. Лынькоў. // Непрыстойны (пра брыдкія словы). Узлавалася Юля на яблыньку, пачала яе лаяць апошнімі словамі. Якімовіч.
    7. Гэты, толькі што названы. Стала відаць, хто што думае і хто чаго хоча, і хто сам не ведае, што яму думаць і чаго хацець. А гэткія, апошнія, таксама былі. Чорны.
    •••
    Апошні акорд глядзі акорд.
    (Апошні) крык моды глядзі крык.
    Апошні з магікан — апошні прадстаўнік чаго-н.
    Апошняе слова (навукі і тэхнікі) глядзі слова.
    Апошняя гадзіна глядзі гадзіна.
    Апошняя дарога глядзі дарога.
    Да апошняга — поўнасцю, да канца, без астачы.
    Да апошняга каліва глядзі каліва.
    Да апошняй капейкі глядзі капейка.
    Да апошняй кроплі (каплі) крыві глядзі кропля.
    Да (апошняй) ніткі глядзі нітка.
    З апошніх сіл глядзі сіла.
    Не ты (я, ён, яна) першы, не ты (я, ён, яна) апошні глядзі першы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com