прыкмета

тлумачэнне слова:

  прыкмета, -ы, ДМ -меце, жаночы род
    1. Адметная рыса, па якой можна пазнаць каго-, што-н., вызначыць што-н. Па слядах, па безлічы толькі яму [егеру] вядомых адзнак і прыкмет ён мог беспамылкова вызначыць дакладную колькасць кожнага віду дзікіх жывёл на сваім участку. В. Вольскі. Прыкметы падышлі якраз: знарок запушчаная барада, два залатыя зубы. Брыль. [Нася:] — Але калі вельмі хочаш выбраць мяне, дык запомні прыкмету: у маіх валасах будзе белая кветачка. Якімовіч. // Тое, што ўказвае на з'яўленне, наступленне чаго-н. Сённяшняй раніцай у яго з'явіў ся апетыт — верная прыкмета выздараўлення. Шахавец. Яшчэ з поўдня надвор'е гразілася дажджом. На тое былі ўсе неабходныя прыкметы: душнае сонца, парнасць зямлі, смуга ў паветры. Скрыган.
    2. У забабонных уяўленнях — рыса, з'ява, якая прадвяшчае што-н. Бусел, стораж хаціны, склаў гняздо на страсе тут, нібы даў селяніну ён для шчасця прыкмету. Дубоўка. Павук па промню спускаецца ўніз, верыць хачу я ў старую прыкмету: спускаецца — значыць будзе мне ліст. Барадулін. — Добрая прыкмета! — сказаў стары Банздык. — Калі дарогу перабег воўк — добра. Чарнышэвіч.
    •••
    Мець на прыкмеце глядзі мець.
    На прыкмеце (быць) у каго — аб тым, хто (што) з'яўляецца прадметам чыёй-н. увагі, цікавасці і пад.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Протигаз - 40 грн,проклеєна маска на очі - 16грн, тарілка для фрісбі під куртку - 60. Не допустити сценарію Росії та Білорусі- безцінно.

крыніца: @kashasaltsova