птушка

тлумачэнне слова:

  птушка, -і, ДМ -шцы; родны склон множны лік -шак; жаночы род
    1. Пакрытая пухам і пер'ем жывёліна класа пазваночных, якая мае дзве канечнасці, крылы і дзюбу. Вадаплаўныя птушкі. Хатнія птушкі. ▪ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. / у значэнне зборны назоўнік Ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, .. птушкай. Бядуля.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова у іранічным сэнсе Пра чалавека, з пункту гледжання яго грамадскага значэння, становішча. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонкі і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун. Кулакоўскі. — Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.
    3. размоўнае слова Паметка на палях тэксту або ў тэксце ў выглядзе дзвюх рысак, якія сходзяцца ўнізе вострым вуглом. Зарыпела пяро: «Тут у вас не выходзіць...» «Тут вам трэба «падумаць ...» «Тут крыху змякчыць...» «Тут вось «птушку» паставім, разважыць не шкодзіць...» Дзяргай.
    •••
    Вольная птушка — пра чалавека, які жыве незалежна, свабодна.
    Птушка высокага палёту (звычайна у іранічным сэнсе) — пра чалавека, які займае высокае становішча ў грамадстве.
    Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з'яўляецца рана дзе-н.
    Стрэляная птушка — пра бывалага, вопытнага ў якой-н. справе чалавека.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com