тлумачэнне слова:
рада, -ы, ДМ -дзе, жаночы род
1. Парада, навучанне, як паступіць, як зрабіць. Рабочыя адзін у аднаго пыталі рады, што рабіць. Сабаленка. Хочаш раду, ваявода, дам — бяжы. Дзяргай. Адзін успомніць гэта, Той прынясе сваё, Але для ўсіх у дзеда Адказ і рада ёсць. Лужанін. // Сродак, паратунак, выйсце. Іншай рады не было, як ісці .. [кавалю] адгэтуль. Чорны.
2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада. Шум стаіць над лясістай дуброваю. Быццам рада аб нечым ідзе. Купала. Перасоўваліся ад сцяны да сцяны канапы, ложкі, пакуль не займалі месца, ухвалёнае ўсёй сямейнай радай. Мележ.
3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды на Беларусі, Украіне, у Літве, Польшчы. Выбарная рада. Мясцовая рада. Рада Вялікага княства Літоўскага.
4. Контррэвалюцыйная арганізацыя беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў, якая існавала на Беларусі і Украіне ў 1917-1918 гадах. Беларуская рада.
•••
Даць раду (ы) каму-чаму глядзі даць.
З якой рады? — выходзячы з якіх патрабаванняў? Чаму?
Ні да рады, ні да звады — пра каго-н., хто не мае характэрных індывідуальных якасцей.
Раду радзіць глядзі радзіць.
Рады няма глядзі няма.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com