тлумачэнне слова:
ражок1, -жка; множны лік рожкі, -жак і ражкі, -оў; мужчынскі род 1. множны лік рожкі, -жак. памяншальная форма да рог1; маленькі рог. Авечыя рожкі. 2. множны лік ражкі, -оў. Назва рознага роду духавых музычных або сігнальных інструментаў; гук такога інструмента. У .. [кансерваторыі] навучаюцца ігры на скрыпцы, флейце .., англійскім ражку. «Маладосць». Здалёку пачуўся ражок пастуха. Гамолка. Толькі сюд-туд зрэдку чуліся далёкія гудкі маняўровых паравозаў ды даносіліся з захаду прыглушаныя гудкі ражкоў стрэлачнікаў. Васілёнак. 3. множны лік ражкі, -оў. Прадмет у выглядзе рога1. Уласна кажучы, у Курта думак ніякіх не было; ён ляжаў у акопе, як адзервянелы, націскаў пальцам на спускавы кручок аўтамата, спаражняючы ражок за ражком. Сабаленка. І сапраўды, на стале стаяла чорная прамавугольная скрыначка з двума ражкамі, на якіх ляжала тэлефонная трубка. Васілёнак. 4. множны лік ражкі, -оў. Плод ражковага дрэва ў выглядзе струка. 5. толькі множны лік (ражкі, -оў). Спарыння. 6. толькі множны лік (ражкі, -оў). Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны. 7. множны лік ражкі, -оў. Лапатачка для надзявання абутку. ••• Брацца ў рожкі глядзі брацца. Звесці ў рожкі глядзі звесці. Рожкі ды ножкі — нічога, амаль нічога (не пакінуць, не застацца ад каго-, чаго-н.). ражок2, -жка; множны лік ражкі, -оў; мужчынскі род памяншальная форма да рог2 (у 1 знач.). Выціраючы ражком хусткі вочы, хлюпаючы, як дзіця, Арына стала расказваць. Мележ. — «Адмовіць» напісана тут, — прачытаў Петручок сакратарскую рэвалюцыю на ражку дзедавай скаргі. Якімовіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com