армія

тлумачэнне слова:

  армія, -і; родны склон множны лік -ій; жаночы род
    1. Сукупнасць узброеных (сухапутных. марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.
    2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).
    3. Злучэнне я некалькіх корпусаў або дывізія аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.
    4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.
    5. пераноснае значэнне; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб'яднаных якой-н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. ▪ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў. // Вялікая колькасць каго-н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.
    •••
    Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце.
    Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (глядзі войска).
    Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.
      [Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Масква знесла аўтавакзал «Маскоўскі». Сімвалічненька.