тлумачэнне слова:
разаслаць1, разашлю, разашлеш, разашле; -шлём, -шляце; закончанае трыванне, каго-што. Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. ▪ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы. Колас. Зараз жа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу. Крапіва. разаслаць2, рассцялю, рассцелеш, рассцеле; закончанае трыванне, што. 1. Разгарнуўшы, паслаць на якой-н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг. Шашкоў. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. // Раскласці тонкім слоем па якой-н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі? Кулакоўскі. // пераноснае значэнне Распаўсюдзіць на паверхні чаго-н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні. Смагаровіч. 2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць. Сабаленка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com