разведаць

тлумачэнне слова:

  разведаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, што.
    1. а таксама пра каго-што, аб кім-чым і з даданы сказ сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што-н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю... Чарот. Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя. Чорны. // Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць. Шахавец. Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты. Кулакоўскі.
    2. Зрабіць абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. ▪ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны. Гаўрылкін. // Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго-н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com