раз'ехацца

тлумачэнне слова:

  раз'ехацца, -едуся, -едзешся, -едзецца; закончанае трыванне
    1. Пакінуць месца свайго знаходжання, ад'язджаючы ў розныя месцы — пра ўсіх, многіх. Госці раз'ехаліся, і Казімір Рэклайціс .. стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі. Пестрак. МТС мае ўжо два дзесяткі трактараў, заўтра будуць створаны трактарныя брыгады, пад вечар яны раз'едуцца ў калгасы. Хадкевіч. // Ад'ехаць адзін ад дру гога ў розныя бакі. Каля дванаццатай гадзіны натоўп заўважыў, што некалькі коннікаў Чырвонай Арміі ці[шк]ом выехалі на наберажную і раз'ехаліся скрозь па ёй. Чорны. // размоўнае слова Перастаць жыць разам. Развіталіся турысты. Думалі — раз'едуцца ў розныя бакі жартаўнік і ціхая прыгажуня. Ды не... Гроднеў.
    2. Праязджаючы па адным шляху насустрач адзін аднаму, размінуцца. Раз'ехацца на дарозе. // Не зачапіць, аб'ехаць адзін аднаго пры сустрэчы. Вулачка такая вузкая, што нельга раз'ехацца.
    3. Разысціся, рассунуцца ў розныя бакі (пра што-н. звязанае, складзенае і пад.). Хіба адзін падымеш воз, калі ён перакуліўся? А калі, барані бог, ён яшчэ і раз'ехаўся і яго трэба перакладаць? Чарнышэвіч. // Разысціся ў розныя бакі, слізгаючы на гладкай, коўзкай паверхні. Лось нават не страпянуўся, асеў толькі ніжэй на снег; раз'ехаліся ў бакі па лёдзе пад ім ногі... Пташнікаў.
    4. размоўнае слова Рассунуцца ў бакі, утварыўшы прамежак, праход. Аўтобус спыніўся, і пярэднія дзверцы нячутна і мякка раз'ехаліся. Адамчык.
    5. размоўнае слова Разваліцца, падрацца ад доўгага ўжытку. Крэсла раз'ехалася. ▪ І левы бот разявіў рот — Раз'ехаліся боты! Блатун.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com