разлажыць

тлумачэнне слова:

  разлажыць1, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, каго-што.
    Тое, што і раскласці1. Разлажыў купец на нізкім ганку Свой пярэсты дробязны тавар. Панчанка. А на хаце, крытай гонтаю старою, Сівы галубочак крылле разлажыў. Гурло. [Цімох:] — А ведаеш што, Юзік, давай разложым агеньчык і пагрэемся. Колас. Калі Антэк паехаў, стараста, правёўшы яго, вярнуўся ў хату, дастаў з шафы вучнёўскі сшытак, вырваў з яго два лісты паперы і разлажыў перад сабой. Зуб.
  разлажыць2, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Тое, што і раскласці2. Разлажыць на атамы. Разлажыць слова на марфемы.
    2. пераноснае значэнне Давесці да поўнага маральнага падзення, упадку; дэзарганізаваць. [Камендант:] — Гэта правакацыя! — Вы сваімі паганымі лістоўкамі разлажылі маіх салдат. Грахоўскі. Падпольшчыкі здолелі разлажыць ваенную часць.., перавялі ў партызаны дзесяткі славакаў. Дзенісевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com