тлумачэнне слова:
разліць, разалью, разальеш, разалье; разальём, разальяце і разлію, разліеш, разліе; разліём, разліяце; прошлы час разліў, -ліпа, -ло; загадны лад разлі; закончанае трыванне, што. 1. Выліць часткова або поўнасцю; расплюхаць. Разліць малако. ▪ Мама несла ваду на каромысле, а .. [козлік] гэта ззаду падкраўся ды знячэўку як стукне ёй пад калені — ажно прысела і ваду разліла. Брыль. Карткі раздаваліся на выпускным вечары. Былі тосты. Нехта разліў віно на яе фатакартачку. Савіцкі. 2. Пераліць якую-н. вадкасць з адной пасудзіны ў некалькі іншых. Мы чакалі, пакуль Эдзік адкаркуе бутэльку віна, разалье яго ў шклянкі, якія мы трымалі ў руках. Гаўрылкін. 3. безасабовая форма Прымусіць выйсці з берагоў. За Вынісцамі рэчку разліло вельмі шырока, уся .. грэбля была пад вадой. Скрыган. 4. пераноснае значэнне Распаўсюдзіць ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго-н., у межах чаго-н. Галя сядзіць на прыступцы ганка. Сонца ўжо разліло на зямлі ранішняе, яшчэ халаднаватае святло. Сабаленка. Па-над вуліцай калгаснаю пах таполі разлілі. Машара. ••• Вадой не разліць (не разальеш) каго — пра неразлучных сяброў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com