разлічыцца

тлумачэнне слова:

  разлічыцца, -лічуся, -лічышся, -лічыцца; закончанае трыванне
    1. Цалкам расплаціцца з кім-н. (за работу, за тавар і пад.). Разлічыцца з афіцыянтам. ▪ [Заранік], устаўшы з-за стала, падзякаваў і памкнуўся быў разлічыцца за начлег, але цётка Марта так энергічна накінулася на яго, што ён выхапіў, нібы апараную, руку з кішэні, куды палез па грошы. Хадкевіч. // пераноснае значэнне Адпомсціць каму-н. за што-н.; звесці рахункі з кім-н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка, ці яго кацянё, Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца. Васілевіч. // пераноснае значэнне Адмовіцца, вызваліцца ад чаго-н. Разлічыцца з ілюзіямі.
    2. размоўнае слова Звольніцца, узяць разлік. Разлічыцца на рабоце. ▪ — Вунь, стрыечны брат твайго мужа, бадай, як і ты, гадоў дзесяць пражыў у Мінску, а цяпер разлічыўся на заводзе і з усёй сям'ёй прыехаў сюды. М. Ткачоў.
    3. Зрабіць разлік у страі. Капітан Ігнатаў загадаў разлічыцца па парадку. Алешка. — На першы-другі разлічыцца!.. Здвоіць рады! Куляшоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com