раз'ятраны

тлумачэнне слова:

  раз'ятраны, -ая, -ае.
    1. дзеепрыметнік залежны стан прошлы час ад раз'ятрыць.
    2. у значэнне прыметнік Які раз'ятрыўся; раз'юшаны. Раз'ятраны бык. ▪ [Селянін] пачаў расказваць, як чулі яны са свае вёскі гэты бой і як пасля туды наскочылі раз'ятраныя фашысты, пагражала спаліць да аднае хаты. Чыгрынаў. [Йонас] выбег з барака і кінуўся ўцякаць ад раз'ятранага Кузьмы, які імчаўся за ім. Броўка. // Які адлюстроўвае моцнае раздражненне, злосць. Раз'ятраны позірк. ▪ Твары салдат былі ва ўсіх грозныя, у некаторых раз'ятраныя. Лынькоў. // пераноснае значэнне Вельмі моцны; шалёны, неўтаймаваны. Захутаўшы ў каўнер галаву, Валя сядзела поруч з Васілём і моўчкі прыслухоўвалася, як шалее раз'ятраны вецер. Шашкоў.
    3. у значэнне прыметнік Моцна развярэджаны, раздражнёны, растрывожаны. Цішыня і раз'ятраны боль У зялёным лясным шпіталі. Дзяргай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com