ранні

тлумачэнне слова:

  ранні, -яя, -яе.
    1. Які мае адносіны да рання; ранішні. Узлескам ранняю парою. Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям'ёй ідуць ласі. Прыходзька. У аўтобусе ў ранні час было цеснавата, ехала многа людзей на першую змену. Кулакоўскі. Шыбы акон ружавелі раннім світаннем. Лынькоў. Хутка накінуўшы Белы халат, [Лена] Распачынае свой ранні прыём. Броўка.
    2. Які з'яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу. Ранні вечар. Ранняе дзяцінства. ▪ З самай ранняй вясны гаманлівыя гракі працавіта расцягвалі мачалістыя валокны [кары] на свае грачыныя гнёзды. Лынькоў. // Які з'яўляецца пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця. Ранняе сярэдневякоўе. Ранні рамантызм. // Першы па часе. Ранні госць. ▪ — Самы ранні ты, Петрусёк, — ласкава сказала .. [школьная старожка], разагнуўшы спіну. Якімовіч. Паўтарэнне купалаўскіх матываў знаходзіў у ранніх вершах Міхася. Васілька Валянцін Таўлай. Бугаёў. Пралескі ранняй чысты цюбік Вазьмі, як лекі, патрымай. Голуб.
    3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.). Ранняя зіма. ▪ Вясна тым годам была ранняя і цёплая. Кавалёў. // Які адбываецца, праходзіць, з'яўляецца раней, чым звычайна. Ранняя сяўба. Ранняя жаніцьба. Ранняя смерць. ▪ [Аржанец:] — Усё жыццё ты будзеш рад за сваю раннюю сталасць, за сваю салдацкую маладосць. Брыль. // Які рана вырастае, становіцца спелым. Ранняя гародніна. Раннія яблыкі.
    •••
    Абагнаць раннюю расу глядзі абагнаць.
    Малады, ды ранні глядзі малады.
    Ранняя птушка глядзі птушка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com