раскусіць

тлумачэнне слова:

  раскусіць, -кушу, -кусіш, -кусіць; закончанае трыванне
    1. што. Кусаючы, раздзяліць на часткі. Раскусіць арэх. Раскусіць цукерку. ▪ Федзя і маці ўзялі па ягадцы ў рот, раскусілі і засмяяліся. Хомчанка. Забалелі ў вавёрачкі зубкі. — Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Вітка.
    2. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Распазнаць, добра ўведаць. — А што да гэтага Капейкі, — сказаў я, спыніўшыся прыкурыць у Гаўруся, — дык я яго з першага вечара раскусіў. Брыль. Косця раскусіў іх [фашыстаў] каварную задуму і адмовіўся прымаць лякарства. Пятніцкі. Ужо і раней раскусіў я ў .. [Рабэйку] шляхцюка, але раней ён быў такі няшчасны... Гарэцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com