асадзіць

тлумачэнне слова:

  асадзіць1, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, што.
    Умацаваць што-н. на чым-н., надзець на што-н.; прымацаваць. Асадзіць касу. // Уставіць у аправу, у рамку; аправіць. // Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Асадзіць акно.
  асадзіць2, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прымусіць рэзка спыніць, запаволіць бег. [Карла] ураз асадзіў каня, крута яго павярнуў і паскакаў прэч пад агульны рогат касцоў. Зарэцкі. // Прымусіць адступіць, падацца назад, асесці. [Багацель:] — Спачатку асадзі крыху назад, хай буферы вагонаў сціснуцца, а потым і перавядзі рэверс на пярэдні ход. Васілёнак. Кнігаўка крычыць, адводзіць драпежніка за Вятранку, а на птушанят ужо заглядзелася гадзюка: маленькія, але прагныя вочкі яе асадзілі іх у траву, пякуць, гатовы праглынуць. Бажко. // Прымусіць апусціцца ўніз. Уначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым. Шамякін.
    2. размоўнае слова Зваліць ударам. Вось.. [Міхал] аднаго дзябёлага фашыста штыком пракалоў, другога прыкладам асадзіў, завязалася барацьба з трэцім. Гурскі.
    3. пераноснае значэнне Прымусіць каго-н., хто страціў у чым-н. пачуццё меры і пад., перамяніць тон, прыціхнуць, змоўкнуць; абарваць1 (у 5 знач.). Цытвараў даўно назіраў за Чыжыкавым, падбіраў факты і меркаваў у зручны момант выступіць і асадзіць яго, калі не зусім, то на доўгі час. Алешка.
  асадзіць3, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, каго-што.
    Акружыць войскам умацаваны пункт. Асадзіць горад, крэпасць. // пераноснае значэнне Акружыць, стоўпіцца вакол каго-, чага-н., дамагаючыся чаго-н.
  асадзіць4, асаджу, асадзіш, асадзіць; закончанае трыванне, што.
    Прымусіць вылучыцца з раствору, вадкасці і апусціцца на дно ў выглядзе асадку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com