распусціцца

тлумачэнне слова:

  распусціцца, -пушчуся, -пусцішся, -пусціцца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Раскрыцца, разгарнуцца (пра пупышкі, кветкі, лісты). На тонкіх рабенькіх бярозках абапал гасцінца вось-вось павінны распусціцца клейкія зубчастыя лісточкі. Брыль. На верхавіне сцябла парасонам сабраліся пучкі, гатовыя распусціцца ў кветкі. Маўр. // Пакрыцца лістамі, кветкамі, коцікамі (пра расліны). А Толік сам сабе дзівіўся: Чаму так хутка распусціліся тыя бярозы? Некалькі ж дзён назад пад вясновым ветрыкам трымцелі толькі пупышкі. Даніленка. // размоўнае слова Разгарнуцца (пра што-н. згорнутае, складзенае). Спачатку .. [пакунак] ляцеў шпарка ўніз, потым распусціўся белым парасонам, пад якім, нібы на качэлях, загойдаўся чалавек. Якімовіч.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Расплесціся, развіцца (пра што-н. заплеценае). Каса распусцілася. // Раскідацца, ператварыцца ў ніткі (пра вязаныя рэчы). Рукавіца распусцілася. // Развязацца. Воз распусціўся. Вяроўкі распусціліся.
    3. размоўнае слова Пачаць весці сябе непрыстойна; даць волю сваім пачуццям, настроям. Бабы старыя плёткі па сялу пусцілі, што распусцілася ў горадзе Ніна, гуляць з усімі стала, а цяпер ад таго хварэе. Галавач. // Стаць распушчаныя, раздураным, недысцыплінаваным. [Супрон:] — Я хацеў сказаць, Макар Сымонавіч, што вы гэткі добры чалавек, дык трэба было, каб сын да нейкай работы прылаўчаўся. Куды ж гэта, распусціцца, разбазырыць. Ермаловіч. [Мар'я:] — Вось я скажу настаўніку, дык ён за цябе возьмецца. Распусціўся за лета, як пуга... Васілевіч.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Перайсці ў вадкі або напаўвадкі стан. Воск распусціўся. // Разысціся ў якой-н. вадкасці. Соль распусцілася ў вадзе.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com