тлумачэнне слова:
расход, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў разыходзіцца — разысціся (у 9 знач.). 2. Трата, расходаванне чаго-н. Расход электраэнергіі. Расход вады. Расход гаручых матэрыялаў. 3. звычайна множны лік (расходы, -аў). Сума зрасходаваных грошай; выдаткі. І бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту І кончыў тым: лепш к сабе ў хату — Не трэба й кланяцца Яхіму — Наняць дарэктара на зіму. Колас. Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго [Яраша] расходы. Шамякін. 4. Графа, раздзел у бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў. ••• Кішэнныя расходы — дробныя, асабістым расходы. У расход (вывесці, пусціць, спісаць) — знішчыць, расстраляць. У расходзе — у карыстанні, не на месцы (быць, знаходзіцца). Людзі на заданнях, у расходзе, і Бондар, які апошнія дні, пасля таго, як разбілі баржу на Прыпяці, прыхворваў, змяніў сам паставога. Навуменка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com