расцягнуцца

тлумачэнне слова:

  расцягнуцца, -цягнуся, -цягнешся, -цягнецца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Падоўжыцца, павялічыцца ад нацягвання. Гулка расцягнулася. Пальчаткі расцягнуліся. ▪ Кофта расцягнулася, асабліва на локцях і на грудзях. Арабей. // Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра сухажылле, звязкі і пад.).
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Рухаючыся, размясціцца доўгім, рэдкім з прамежкамі радам. Калона з пяці фурманак расцягнулася на цэлы кіламетр. Рамановіч. Выйшлі [партызаны] апаўдні. Расцягнуліся ланцугом між сосен. Навуменка. // Размясціцца паласой на якой-н. (часцей значнай) адлегласці. Стары горад расцягнуўся ўздоўж Прыпяці на трынаццаць кіламетраў. В. Вольскі.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прадоўжыцца да якога-н. часу або доўгі час; зацягнуцца. Работа расцягнулася на тыдзень. ▪ Расцягнулася размова, каб закончыцца на згодзе. Дубоўка.
    4. Легчы выцягнуўшыся. Сяргей расцягнуўся на траве воддаль вогнішча, узіраўся ў зорнае летняе неба. Машара. Сцёпка прывязаў каня да біла калёс, сам расцягнуўся на возе. Хомчанка. // Упасці ўсім целам. Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі. Сіняўскі. Халуста імгненна апынуўся каля дзвярэй, зачапіўся нагой за парог і расцягнуўся на зямлі. Чарнышэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com