расчысціць

тлумачэнне слова:

  расчысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; закончанае трыванне, што.
    1. Ачысціць, вызваліць ад чаго-н., што перашкаджае, загрувашчвае, засмечвае. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы. Сабаленка. На дварэ не дыхнуць, на дварэ ўжо заняло і зараўняла тую сцежку да хлява, што я расчысціў раніцай. Адамчык. // Прыбраць, выдаліць што-н. ачышчаючы. Расчысціць завалы на дарозе. ▪ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас. // пераноснае значэнне Вызваліць ад чаго-н., што перашкаджае; зрабіць свабодным. Логіка класавай барацьбы прывяла да таго, што дробнабуржуазныя партыі і групы фактычна расчысцілі буржуазіі і панам шлях да ўлады. «Полымя».
    2. Раскарчаваць, выкарчаваць, выцерабіць. Расчысціць тайгу пад пасёлак. Расчысціць дзялянку.
    3. спецыяльны тэрмін Прачышчаючы, расшырыць і выраўняць. Расчысціць пазы.
    •••
    Расчысціць глебу для чаго — правесці падрыхтоўку для здзяйснення чаго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com