расшчапіць

тлумачэнне слова:

  расшчапіць, -шчаплю, -шчэпіш, -шчэпіць; закончанае трыванне, што.
    1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. Расшчапіць палена. ▪ Вострым канцом дроту Толіку нарэшце ўдалося расшчапіць драўляны круглячок, якім была заткнута гільза, на дробныя кавалкі і павыцягваць іх па аднаму. Зуб. Другі снарад расшчапіў сасну, на якой сядзеў жвавы канаплянік. Чыгрынаў. // Моцным ударам разбіць, раздрабіць. Калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жаўнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам. Колас.
    2. Перастаць сціскаць; разняць, раз'яднаць. Расшчапіць зубы. Расшчапіць рукі. ▪ Аксеня ўжо адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю. Брыль. — Т-так... — пачаў .. [Алёша] аглядаць шэрага птаха. Паглядзеў пад крылы, расшчапіў чырвоную дзюбку і доўга глядзеў у рот. Нядзведскі.
    3. спецыяльны тэрмін Раздрабіць, прымусіць распасціся на часткі. Расшчапіць валокны.
    4. спецыяльны тэрмін Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі. Расшчапіць эфір.
    5. спецыяльны тэрмін Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам). Расшчапіць атам у рану.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com