рахунак

тлумачэнне слова:

  рахунак, -нка і -нку, мужчынскі род
    1. -нка. Дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна быць заплачана за што-н. Заплаціць па рахунку. Рахунак за газ. ▪ Раней у нас рабілася вельмі проста: за паслугі ці матэрыялы мы выпісвалі рахунак і чакалі аплаты. Скрыган. [Старшыня] трыста рублёў заплаціў і рахунак у бухгалтэрыю здаў. Скрыпка. Раніцай прыходзілі да бацькі. Сам уласнік дому — рэстаратар Пранцысь, і швейцар. Лаяліся, пагражалі паліцыяй. Перадалі рахунак за разбітае шкло. Лынькоў.
    2. -нку. Фінансавыя аперацыі, а таксама дакументы, якія служаць для бухгалтарскага ўліку фінансавых аперацый якой-н. установы, прадпрыемства. Адкрыты рахунак. Асабоеьг рахунак. Рахункі па ўкладах.
    3. -нку; звычайна множны лік (рахункі, -аў). Падлік прыходаў і расходаў у гаспадарцы; грашовыя падлікі. Паслужлівае ўяўленне .. падсоўвала мне ўжо гатовенькі «вобраз» старога скнары: адлічвае штодня жонцы грошы на выдаткі, у канцы тыдня падводзіць рахункі. Скрыган. // пераноснае значэнне Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, нездавальненні. [Рэндал:] — У мяне асабісты рахунак з гэтымі бандытамі, і я разлічуся з імі сумленна, па-джэнтльменску. Гамолка. [Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі. Хадкевіч.
    •••
    Адкрыць рахунак глядзі адкрыць.
    Асабовы рахунак — рахунак у банку або ў ашчаднай касе, адкрыты на пэўную асобу.
    Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку або ў ашчаднай касе.
    Закрыць рахунак глядзі закрыць.
    Аднесці на чый-н. рахунак глядзі аднесці.
    Звесці рахункі глядзі звесці.
    На рахунку — (быць) у ліку працоўных, баявых або спартыўных перамог, трафеяў і пад.
    Скінуць з рахунку глядзі скінуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com