тлумачэнне слова:
рог1, -а, месны склон розе, мужчынскі род 1. Цвёрды выраст з касцявога рэчыва на галаве ў некаторых жывёл. У войта і Бруя было па пары жадных валоў, адкормленых і з вялікімі рагамі. Колас. Гордая галава [аленя], упрыгожаная раскідзістымі рагамі, была крыху прыўзнята, вушы насцярожаны. В. Вольскі. // Пасудзіна для піцця (спіртных напіткаў) на ўрачыстасцях, зробленая з такога касцявога выраста. Я піў рачную плынь кіпучую, Шум хваляў дальніх берагоў, Піў на сустрэчах, на заручынах Віно з біклагаў і разоў. Танк. Рог па кругу пойдзе з хмелем, Бо, як водзіцца ў кра[і], — На радзіны і вяселле Тую бочку дастаюць. Прыходзька. 2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом. Паляўнічы рог. ▪ На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла. Якімовіч. 3. Востры загнуты канец чаго-н. Рог пячных вілак. ••• Абламаць (пазбіваць) рогі глядзі абламаць. Браць (узяць) быка за рогі глядзі браць. Загнаць у казіны рог глядзі загнаць. Наставіць рогі каму глядзі наставіць. Сагнуць (скруціць) у бараноў рог глядзі сагнуць. Скруціць чорту рогі глядзі скруціць. рог2, -а; множны лік рагі, -оў; мужчынскі род 1. Месца, дзе сыходзяцца, сутыкаюцца два знешнія бакі аднаго прадмета; вугал. Клятчастая хустка толькі адным рогам ляжала на шыі. Кулакоўскі. На рагу стала ляжаў нейчы капшук, ружовы, з нейкімі вышытымі кветкамі. Лынькоў. За бляшанымі пірамідамі дахаў удалечы быў відаць рог будынка вакзала. Мележ. 2. Месца, дзе збягаюцца дзве перпендыкулярныя вуліцы. Прыпыніўшыся на рагу вуліцы, Наталля Максімаўна пачакала, пакуль пройдзе калона аўтамашын з вайскоўцамі. Дудо. На рагу акурат і стаяла змайстраваная з шалёўкі пабеленая знадворку будыніна з шыльдай: «Цырульня». Сабаленка. З-за рога выязджала ўжо, буксуючы ў снезе, машына. Арабей.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com