розум

тлумачэнне слова:

  розум, -у, мужчынскі род
    1. Вышэйшая ступень пазнавальнай дзейнасці чалавека, здольнасць лагічна мысліць, асэнсоўваць навакольную рэчаіснасць. Ніколі не страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна. Колас. Колькі жывой сілы тоіцца ў чорнай з гаркаватым пахам тарфяной глебе! Прыкладзі хоць крыху розуму! — і чэрпай поўнымі прыгаршчамі золата! Новікаў. // Інтэлект як процілегласць пачуццю. [Ігнась] шкадаваў матку, а розум, па прыродзе не хлапечы, падказваў, што трэба зрабіць нешта такое, каб маці не плакала. Мурашка. Рыта ведала — Вігдароўскі з пароды тых людзей, у душы якіх дзіўная зладжанасць розуму і пачуццяў. Навуменка.
    2. Здольнасць мысліць, разумець; разумовыя здольнасці чалавека. Слабаваты .. [Хведар] быў сілаю, затое меў галаву з розумам. Якімовіч. [Бонч-Бруевіч] ветліва спаткаў .. [Мяснікова], бо паважаў за дзелавітасць, востры розум і прынцыповасць. Гурскі.
    •••
    Ад (з) вялікага розуму — здуру, па дурасці.
    Бог розуму не даў глядзі бог.
    Брацца (узяцца) за розум глядзі брацца.
    Выжыць з розуму глядзі выжыць.
    Дайсці да розуму глядзі дайсці.
    Дайсці сваім розумам глядзі дайсці.
    Жыць сваім розумам глядзі жыць.
    Жыць чужым розумам глядзі жыць.
    Заднім розумам моцны (багаты) глядзі моцны.
    З дурнога розуму — здуру, па дурасці.
    Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.
    Набрацца розуму глядзі набрацца.
    На добры розум — тое, што і на добры лад (глядзі лад).
    На мой (дурны) розум — па-мойму, на маю думку.
    Паставіць, навесці на розум глядзі паставіць.
    Не майго (твайго, нашага і г. д.) розуму справа глядзі справа.
    Не ў (пры) сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.
    Розум за розум зайшоў — пра стан, калі чалавек не можа разумна разважаць або дзейнічаць.
    Розуму не дабраць глядзі дабраць.
    Страціць розум глядзі страціць.
    Схадзіць па розум глядзі схадзіць.
    У (пры) сваім розуме — у нармальным псіхічным стане (быць, знаходзіцца і г. д.).
    Ухапіцца за розум глядзі ухапіцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com