тлумачэнне слова:
роля, -і, жаночы род 1. Драматычны вобраз, які ўвасабляецца акцёрам на сцэне, у кінафільме і пад. Роля Паўлінкі ў аднаіменнай камедыі Купалы. ▪ Асабліва падабалася панежычанам, калі Цімошка выконваў у п'есах ролі дзядоў. Краўчанка. 2. Поўны тэкст выбраных з п'есы, спектакля слоў адной дзеючай асобы. Перапісаць ролю. 3. каго. Работа, занятак, праяўленне ў якасці каго-н. Паколькі ў .. Арэста Адамавіча не было гаспадыні, яе ролю і абавязкі ўзялі на сябе жонкі гасцей. Лынькоў. Браты і сёстры таксама трымаліся здалёк ад яго, як бы чужаліся, .. і ён, нарэшце, пагадзіўся з роляю адгароджанага ад сям'і чалавека. Колас. 4. Значэнне, ступень удзелу, мера ўплыву ў якой-н. справе, падзеі і пад. Кіруючая роля партыі ў пабудове камунізма. ▪ «Грамада» ў беларускім вызваленчым руху адыграла велізарную гістарычную ролю. Машара. ••• Выхадная роля — роля з нязначнымі, невялікімі рэплікамі. Іграць ролю глядзі іграць. Увайсці ў ролю глядзі увайсці. У ролі каго-чаго — у якасці каго-чаго. [Фр. rôle.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com