тлумачэнне слова:
россып, -у, мужчынскі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў рассыпаць — рассыпаць (у 1 знач.). 2. размоўнае слова Пра што-н. рассыпанае ў вялікай колькасці. «Анюціны вочачкі», — расчульвалася цётка над сітам з мікраскапічным россыпам насення. Брыль. // пераноснае значэнне Пра вялікую колькасць, мноства чаго-н., быццам бы рассыпанага на паверхні. Мацвей Сымонавіч за якія два дзесяткі метраў убачыў россып лісічак. Мяжэвіч. На траве ляжаў бліскучы россып вадзяных кропель. Савіцкі. Каленік уздымае вышэй галаву і ўзіраецца ў густы россып зор на Млечным шляху, аж пакуль стамляюцца вочы. Галавач. 3. спецыяльны тэрмін Лес, які сплаўляецца асобнымі бярвеннямі, а не плытамі. 4. спецыяльны тэрмін Страты пры пагрузцы і перавозцы сыпкіх рэчываў. 5. спецыяльны тэрмін Адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў (золата, плаціны і пад.). Алмазны россып. 6. спецыяльны тэрмін Вялікая колькасць каменных глыб рознай велічыні і формы, якія ўтвараюцца пры выветрыванні горных парод. Народы, якія выветрываюцца, утвараюць вялікія каменныя россыпы. 7. у значэнне прыслоўе россыпам. Хто куды, у розныя бакі; урассыпную. Зноў пачуўся ўсё большы і большы гул матораў. Людзі кінуліся россыпам. Гурскі. 8. у значэнне прыслоўе россыпам. У рассыпаным, разрозненым стане. Лес сплаўляюць россыпам.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com