тлумачэнне слова:
рот, -а, месны склон -роце; множны лік раты, -оў; мужчынскі род 1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Я вось вяртаўся з заставы ды так і не вытрымаў, злез з каня ды давай заграбаць іх у рот, як мядзведзь. Брыль. Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра. Маўр. // Разрэз губ. — Нічога, і мне яшчэ засталося, — выцер чамусь рукавом рот Антось. Васілевіч. // Пашча, дзюба ў звера, рыбы, птушкі. З рота [у дзіка] тырчаць вялікія, вострыя, як нажы, і загорнутыя ўгору іклы, — грозная і небяспечная для ворагаў зброя. В. Вольскі. 2. пераноснае значэнне размоўнае слова Тое, што і ядок. Тры дзесяціны зямлі, вядома, не маглі пракарміць сем ратоў, як часта казаў сам пісьменнік. Бядуля. Каб скараціць выдаткі і пазбавіцца ад лішняга рота, .. [Ліда] разлічыла Олю і ў гэтыя ж яслі аддала Аліка. Васілевіч. ••• Адкрыць рот глядзі адкрыць. Глядзець у рот глядзі глядзець. Закрыць рот каму глядзі закрыць. Замазаць рот каму глядзі замазаць. Заткнуць рот каму глядзі заткнуць. Заціснуць рот каму глядзі заціснуць. Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было глядзі быць. На поўны рот — папоўніцы, удосталь (есці). Ні кроплі (каплі) у рот не браць глядзі браць. Пальца ў рот не кладзі каму глядзі класці. Разявіўшы рот глядзі разявіўшы. Разявіць рот глядзі разявіць. Рот не закрываецца ў каго — а) пра ахвотніка многа і пустое гаварыць. — Гэта твой язык жахаецца і направа і налева, дурань, — адказваў Сідар, не пазіраючы на Антося, бо ці варта на такога дурня глядзець! — У цябе і рот не закрываецца, пустальга. Чарнышэвіч; б) пра вялікае хаценне спаць, частае пазяханне; в) пра таго, хто часта і многа есць. У рот не лезе што глядзі лезці. У роце растае глядзі раставаць. У роце расце глядзі расці. Як вады ў рот набраць глядзі набраць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com