роўны

тлумачэнне слова:

  роўны, -ая, -ае.
    1. Просты, прамы, без выгібаў. З узгорку далёка відаць было жоўтае пескавое палатно шашы, роўнае, як струна. Крапіва. Роўны, як бы пракладзены па шкуру, канал у перспектыве звужаўся ў маленькую чорную кропку. Краўчанка.
    2. Гладкі, без упадзін і ўзгоркаў. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам. Адамчык. Мы аглядаем месца, дзе любяць збірацца ласі ўвосень. Гэта — узвышаная мясцовасць з даволі роўным рэльефам. В. Вольскі. // Без сучкоў, вузялкоў і пад. А калоды ўсе такія тоўстыя, такія гладкія, роўныя — паглядзець і то было люба. Колас.
    3. Аднолькавы, пастаянны ў якіх-н. адносінах на працягу якога-н. часу, якой-н. адлегласці. Зіма ў тым годзе была роўная. ▪ Чарнявы гэты хлапец — без кашулі, босы, густы і роўны загар ляжыць на ягоным целе. Мікуліч. // Спакойна, без павышэння і паніжэння (пра голас, гукі). Спакойны, роўны тон .. [Верынага] голасу вывеў Мікалая з раўнавагі. Дамашэвіч. І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працяжна роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш. Колас. // Раўнамерны. Электрычная лямпачка разлівала па стале з-пад сіняга абажура роўнае мяккае святло. Бядуля. Праз нейкі момант пайшоў роўны, спорны дождж. Грамовіч. Пад роўны шум ліўня ўрэшце я заснуў. Місько.
    4. толькі множны лік Аднолькавыя намерам. Ля самых пуцей ляжалі роўныя кучы вугалю, загадзя нарыхтаваныя для пагрузкі на паравоз. Лынькоў. [Талерка] падскочыла на месцы і разбілася на дзве роўныя часткі. Бядуля. // Аднолькавы з кім-н. па якіх-н. прыкметах. Былі толькі двое, з якімі .. [Зубовіч] адчуваў сябе роўным. Трапілі яны ў астрог не зусім звычайным чынам. Машара. Па вечарах глядзелі Бясплатнае кіно: Як роўныя, сядзелі З байцамі заадно. Гілевіч.
    5. пераноснае значэнне Ураўнаважаны (пра характар, паводзіны чалавека). Дзед не кіпеў ужо, быў аж на дзіва стрыманы і роўны. Мележ.
    6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.). Мы палолі ў полі лён Цэлы дзень, Роўны з намі вырас ён, Маладзец! Муравейка.
    7. Які мае аднолькавыя з кім-н. правы, становішча, значэнне. — Табе, сынок, кажу яму, заўсёды знойдзецца дзяўчына з роўных нам. Гартны.
    8. Які дакладна адпавядае чаму-н. па велічыні, мае пэўную велічыню. Рост роўны двум метрам. Адлегласць роўная пяці кіламетрам. ▪ — Ёсць сіла, Роўная красе, Багатшая за ўсе багацці. Глебка.
    •••
    Быць на роўнай назе з кім глядзі быць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com