тлумачэнне слова:
рубель1, -бля, мужчынскі род 1. Грашовая адзінка ў Расіі і СССР, роўная 100 капейкам. 2. Банкнот і манета такой вартасці. Настаўнік дастаў кашалёк, выняў срэбраны рубель і аддаў яго Лявону. Колас. Кандуктарка схапіла сторублёўку і не спяшаючыся пачала выцягваць са свае сумкі рублі, траячкі, пяцёркі. Васілёнак. Мы працавалі горача, каб ты стаў сапраўды, рубель наш, залатым! Панчанка. ••• Гнацца за доўгім рублём глядзі гнацца. Доўгі рубель — пра лёгкі і вялікі заробак. рубель2, -бля, мужчынскі род Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы, салому і пад. З поля прабеглі дзве палутаркі, везучы прыціснутыя пад рубель снапы сухога жыта. Краўчанка. Міша і Валодзька наклалі снапы на другую фурманку, затым падалі ездавому рубель. Сіняўскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com