руіна

тлумачэнне слова:

  руіна, -ы, жаночы род
    1. звычайна множны лік (руіны, -ін). Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча. Было горка і цяжка мінчанам: Дзе быў горад — руіны адны. Астрэйка. Руіны ў горадзе паступова знікалі, горад аднаўляўся, залечваў раны. Хадкевіч. Яшчэ дыміліся руіны, Вайна грымела навакол, А ўжо твой голас сакаліны Мы сэрцам чулі, камсамол. Хведаровіч. // размоўнае слова устарэлае слова, устарэлы выраз Збудаванне, якое знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане. Падрыхтаваўшы ўсё да вечарыны, Яна [Альбіна] на рэчку выйшла і крадком Пераплыла на лодцы да руіны На беразе пад ясенем старым. З. Астапенка.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Слабы, хворы ад старасці або якога-н. перажывання чалавек. І што сталася з дзяўчыны! Што зрабіла з яе цьма? Адна форма, стан руіны, А Ганусі ўжо няма... Колас. Аднак зусім нелагічна падаваць Быкоўскага [дзеючую асобу камедыі «Паўлінка»] старою руінаю, у дадатак да ўсяго брыдкаю і дурною. Лужанін.
    •••
    Ляжаць у руінах глядзі ляжаць.
      [Лац. ruina.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com