рушыцца

тлумачэнне слова:

  рушыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; закончанае трыванне і незакончанае трыванне
    1. закончанае трыванне Скрануцца з месца, пачаць рух. Здавалася, што калі не задрэмлеш хоць на адну хвіліну, дык не знойдзеш у сабе сілы рушыцца з месца. Кулакоўскі. Шырокі размашыста рушыўся насустрач гасцям, прычым жывот яго закалыхаўся, як човен на вадзе. Колас.
    2. закончанае трыванне Адправіцца, накіравацца куды-н.; рушыць, скрануцца. Рушыцца ў паход. Рушыцца ў бой. ▪ Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі, рушыўся, і паплылі насустрач поле, лес, хмары, слупы, звязаныя дротам. Галавач. І рушыўся скарб небагаты Ў сяло між зялёных прысад. Панчанка. // пераноснае значэнне Атрымаць далейшае развіццё. За гэтыя тры гады прыкметна рушылася наперад і будаўніцтва Панасюковай хаты. Навуменка.
    3. незакончанае трыванне размоўнае слова Тое, што і рухацца. З клуба ніхто не рушыцца, Скончыўся сход, але не сціхлі размовы. Лужанін. На глухім паўстанку Журацца агні, У жалобных сцягах Рушыцца цягнік. Глебка.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); незакончанае трыванне Раздзяляцца, распадацца на часткі пад уздзеяннем якой-н. сілы; абвальвацца. З грукатам рушыліся, правальваліся абгарэлыя бэлькі. Лынькоў. З цягам часу то адна [спала], то другая падмываюцца і рушацца ў ваду. Маўр.
    5. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); незакончанае трыванне, пераноснае значэнне Знікаць, варушацца, разбурацца (пра планы, надзеі, традыцыі і пад.). Старое рушыцца, знікае, уступаючы месца новаму, маладому. Гартны. Па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны. Шчарбатаў. Стары свет рушыцца, на змену яму прыходзіць новы. Шматаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com